Свята "Мы школьнікамі сталі"
28 верасня ў 1 «Г» класе адбылося свята «Мы школьнікамі сталі».
Самыя малодшыя вучні нашай школы, якія зусім нядаўна ўвайшлі ў школьнае жыццё, сталі паўнапраўнымі членамі вялікай, дружнай вучнёўскай сям'і. Бо школа - гэта другі дом, дзе такжа добра і ўтульна, заўсёды знойдзецца месца не толькі ведам, але і бясконцым адкрыццям, дружбе і цудам.
На свяце першакласнікі чыталі вершы, спявалі песні, весела гулялі, выконвалі розныя заданні.
Дарагія нашы першакласнікі, няхай ваша школьнае жыццё будзе цікавым, насычаным добрымі падзеямі і справамі!!!