“Крынічка мудрасці”
30 верасня для вучняў 1 “Г” класа была арганізавана экскурсія ў бібліятэку. Загадчыца бібліятэкай пазнаёміла першакласнікаў з правіламі карыстання бібліятэкай, з такімі паняццямі – “чытач”, “фармуляр чытача”, “кніжная выстава” і інш. Вучні даведаліся, што такое “бібліятэка”, чым яна адрозніваецца ад кніжнага магазіна і для чаго патрэбна бібліятэка людзям. Для навучэнцаў быў праведзен агляд літаратуры “Крынічка мудрасці”, прапанаваны выданні беларускіх пісьменнікаў, часопісы беларускіх выдавецтваў.