“Я. Купала, Я.Колас – песняры роднай зямлi”
“Купала і Колас…
Раптоўна
Адчуеш свабодна зусім —
Не толькі радком загалоўным —
Ты ўсім абавязаны ім”.
Рыгор Семашкевіч
2022 год у нашай краіне праходзіць пад знакам 140-гадовага юбілею вялікіх песняроў беларускага народа, класікаў нацыянальнай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.
25 мая ў бібліятэкі арганізавана выстава “Я. Купала, Я.Колас – песняры роднай зямлi”. На выставе прадстаўлены кнігі пра жыццёвы і творчы шлях класікаў беларускай літаратуры, іх творы, літаратуразнаўчыя артыкулы. Запрашаем усіх жадаючых пазнаёміцца з выставай, прайсці па старонках жыцця і творчасці песняроў зямлі беларускай. Кніжная выстава будзе рэгулярна абнаўляцца і дзейнічаць да канца 2022 года.