Апранi дрэва беларускiмi словамi
У чарговы беларускамоўны чацвер у 3 «А» класе прайшло мерапрыемства «Апранi дрэва беларускiмi словамi». Яно было напраўлена на развiццё цiкавасцi, любовi i павагi да роднага слова. Вучнi старанна запiсвалi на зялёных лiсцiках беларускiя словы i ўпрыгожвалi дрэва. Атрымалася сапраўная вясна. Дзецi не толькi ўспомнiлi мелагучныя беларускiя словы, але i вывучылi шмат новых.
Родная мова вучыць нас адчуваць i думаць вобразамi, дапамагае нам быць прыгажэйшымi душой. Мова – гэта душа народа. Без мовы няма народа!