“Знаўцы беларускай мовы”

Дата: 25 февраля 2022 в 15:44
198 просмотров

З мэтай развіцця ў дзяцей цікавасці да беларускай мовы, да традыцый беларускай культуры, 24 лютага ў групах падоўжанага дня 1-х класаў быў праведзены турнір “Знаўцы беларускай мовы” і занятак «Знаёмства з беларускім ручніком”.

 У ходзе мерапрыемстваў выхаванцы далучыліся да роднага слова , развілі пачуццё беларускай мовы ;пазнаёміліся з прызначэннем ручніка ў побыце і абрадах, асаблівасцямі вышыўкі (элементы узору, колер, палатно). А гульні і маляванне беларускага ўзору зрабілі заняткі больш займальнымі і пазнавальнымі.

Выхавацелі: Фірсянкова В.В., Войтава А.Г.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.