“Гучы, родная мова!”
21 лютага ў краіне адзначаюць Дзень роднай мовы. Дзень, калі варта пацвердзіць вядомае: чытаць, пісаць і думаць па – беларуску здольны кожны. Бо мова – тое, што нас аб’ядноўвае і робіць унікальнымі. Гэта цэлы свет, люстэрка жыцця чалавека, народа.
У кожным куточку краіны, дзе б’ецца беларускае сэрца, жыве наша мова: у школьных падручніках і творах літаратуры, казках і навуковых даследаваннях, нарэшце, у генах людзей, якія праз дзесяцігоддзі перададуць яе сваім дзецям і ўнукам.<o:p></o:p>
Менавіта ў гэты дзень у нашым 2”Б” класе прайшло мерапрыемства пад назвай: “ Гучы, родная мова!”. Усе вучні змаглі пачуць мілагучнасць роднай мовы, цудоўныя песні і вершы. Гульня прайшла цікава і захапляльна. Падчас гульні вучні праявілі кемлівасць, уважлівасць, а таксама пашырылі свой кругагляд і паглыбілі свае веды.<o:p></o:p>