“Які ж гэта цуд – слова, мова твая”.
«Якія цудоўныя назвы і словы,
Якая цудоўная родная мова!
І ўсё мілагучна для слыху майго:
І звонкае «дзе», і густое «чаго».
П. Панчанка
19 лютага ў шосты дзень вучэбнага тыдня ў бібліятэцы да Міжнароднага дня роднай мовы была арганізавана выстава-агляд “Які ж гэта цуд – слова, мова твая”. Вучні 8 “В” і 10 “А” класаў пазнаёміліся з творамі беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, выразна чыталі вершы, адгадвалі загадкі-хвілінкі “Не маўчы па-беларуску”. Вучням было цікава.