“Чытай па-беларуску”
Паважаныя чытачы! Да вашай увагі бібліятэка прапануе віртуальную палічку навінак “Чытай па-беларуску”.
Зборнік для чытання ў IV класе. Ч.1 : для дзяцей малодшага школьнага ўзросту / складальнік Н.У. Антонава. – Мінск : Беларусь, 2020. - 175 с. – (Школьная бібліятэка).
У зборніку змешчаны творы беларускіх пісьменнікаў і паэтаў для дзяцей малодшага школьнага ўзросту. Усе яны размеркаваны па тэмах: “Чалавек і прырода”, “Чалавек і яго род”, “Чалавек і Радзіма”, “Чалавек, слова і кніга”, “Чалавек і мастацтва”, “Быць на зямлі чалавекам”, “Чалавек і грамадства”, “Чалавек на планеце Зямля”, “Лёс чалавека на вайне”.
Зборнік для чытання ў 4 класе. Ч. 2 : для дзяцей малодшага школьнага ўзросту / складальнік І.Л. Селівёрстава. - Мінск : Беларусь, 2021. - 224 с. – (Школьная бібліятэка).
У зборнік уключаны творы беларускіх пісьменнікаў па тэмах: Чалавек і прырода; Чалавек і яго род; Чалавек і Радзіма; Чалавек, слова і кніга; Чалавек і мастацтва; Быць на зямлі чалавекам; Чалавек і грамадства; Чалавек на планеце Зямля; Лёс чалавека на вайне.
Зборнік празаічных твораў для вывучэння беларускай літаратуры ў 9 классе : для старэйшага школьнага ўзросту / рэдактар С.І. Моўчан. -Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2020. – 168 с. : іл. - (Школьная бібліятэка).
Знаёмыя паэтычныя радкі “Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына …” Я. Купалы лепш за іншыя адлюстроўваюць тэматычную сувязь твораў, якія ўвайшлі ў кнігу. У ёй гэта ж паэтычная думка стане для чытача духоўным арыенцірам на шляху спасціжэння нашай агульнай нацыянальнай прыгожай славеснасці.
Зборнік выдаецца ў рамках праграмы, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, і прызначаны для адукацыйных мэт.
І сэрцам, і думамі : зборнік паэтычных твораў для вывучэння беларускай літаратуры ў IХ класе / укладальніца А.В. Спрынчан. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2020. – 398 с. - (Школьная бібліятэка).
Зборнік змяшчае вершы і паэмы для вывучэння беларускай літаратуры ў IХ класе. Класіка ад Міколы Гусоўскага да Яўгеніі Янішчыц зацікавіць школьнікаў, настаўнікаў, студэнтаў і ўсіх аматараў прыгожага пісьменства.
Мой народ, мая Айчына : зборнік празаічных твораў для вывучэння беларускай літаратуры ў 10 класе : для старэйшага школьнага ўзросту / рэдактар С.І. Моўчан. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2021. – 448 с. : іл. – (Школьная бібліятэка).
На старонках кнігі чытач знойдзе сваю тэму для роздуму ў асабістых пошуках адказаў на пытанні пра сэнс жыцця. У зборнік уключаны творы Ф. Багушэвіча, Цёткі, Ядвігіна Ш., М. Гарэцкага, В. Ластоўскага, З. Бядулі, М. Зарэцкага, К. Чорнага.
Зборнік выдаецца ў рамках праграмы, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, і прызначаны для адукацыйных мэт.
Светлых дзён хараство : зборнік паэтычных твораў для вывучэння беларускай літаратуры ў 10 класе / укладальніца А.В. Спрынчан. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2021. – 334 с. - (Школьная бібліятэка).
У зборнік уключаны вершы і паэмы Я. Чачота, Ф. Багушевіча, Я. Лучыны, Цёткі, М. Багдановіча, А. Гаруна, М. Чарота, К. Крапівы, У. Жылкі, У. Дубоўкі, Я. Пушчы, Т. Кляшторнага, П. Броўкі, М. Танка, А. Куляшова, П. Панчанкі, А. Грачанікава, К. Камейшы, У. Шекспіра, Т. Шаўчэнкі, Г. Апалінера, Р. М. Рыльке.