Гульня- конкурс загадак "Цуды"
Ведаць, паважаць, любiць i берагчы сваю родную мову павiнен кожны чалавек. 8 красавіка ў беларускамоўны чацвер ў 4 "В" класе адбылася гульня-конкурс загадак "Цуды". Розныя цуды вакол нас! Іх трэба толькі знайсці. Мы паспрабавалі гэта зрабіць.
Дзеці з ахвотай разгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні, чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў.
У выніку гульні кожны вучань змог папоўніць свае веды, узбагаціць слоўнікавы запас, прыблізіцца да вытокаў роднай мовы.
Настаўнік: Кісялёва І.А.