Мастацтва и прыгажосць
22 сакавіка ў 1 “Г” класе прайшоў адкрыты ўрок па прадмеце “Выяўленчае мастацтва”.
Мастацтва и прыгажосць
22 сакавіка ў 1 “Г” класе прайшоў адкрыты ўрок па прадмеце “Выяўленчае мастацтва”. Тэма ўрока “Нацюрморт з прадметаў побыту”. Адбылося знаёмства з новым відам выяўленчага мастацтва-графіка. Кожны вучань адчуў на ўроку сябе мастаком-графікам, гэтая тэхніка малявання ўсім вельмі спадабалася, таму і малюнкі атрымаліся добрыя, прыгожыя.
Шмат цікавага было на ўроку – гэта і нараджэнне простага алоўка, стрыжаня з каменю-графіту, выкарыстанне ахраматычных колераў у графіцы, складанне нацюрморту (кампазіцый) да розных святаў, па зададзенай тэме, пабудова нацюрморту, накладанне ценю.
Дзеці зрабілі выснову, што мастацтва і прыгажосць “жывуць” побач!
Настаўніца 1 “Г” класа
Ціханоўская Л.П.