Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 3 человека

Цёплая сустрэча

Дата: 4 октября 2018 в 08:24, Обновлено 4 октября 2018 в 15:54
496 просмотров

28 верасня, да нас у школу завіталі паэты і музыканты з г.Мінска і Магілёва.
Паэт-песеннік-Леанід Дранько-Майсюк, паэтка-Яніна Асіпцова, галоўны рэдактар літаратурна-мастацкага часопіса “Верасень”- Эдуард Акулін, а яшчэ ён музыкант, спявак.

Вучні старэйшых классаў і маленькія навучэнцы 1“Г”  і  3“Г” беларускамоўных классаў з цеплынёй сустракалі нашых гасцей.

На сустрэчы гучалі вершы і песні у выкананні таленавітых людзей. Разам з Эдуардам Акуліным чыталі вершы М.Танка вучаніцы 3“Г” класа. Уся аудыторыя разам са спявакамі спявалі песню “Янка Купала ідзе”.

У выкананні Яніны Асіпцовай гучалі яе асабістые творы пра жыццё і каханне.

“Возьмеш у рукі кавалачак

Неба,

Прачытаеш малітву вачыма.

У нашым шалёным жыцці ўсё магчыма.”

Меладычна, сцішана плылі радкі з яе твораў. Цішыня, задуменне… бачылі ў вачах дзяўчат і хлапцоў, а значыць кранулі творы Яніны сзрцы слухачоў.

Сваю ўдзячнасць выказалі дзяўчынкі 3“Г” класа нашым гасцям праз чытанне вершаў, праз дыялог. Атрымалі вучні нашай школы і падарункі ад гасцей: часопісы, зборнікі, кніжкі.

Цёплай была сустрэча!

Напрыканцы сустрэчы гучалі словы

Яніны ”Аддаю пяшчоту за ўсмешку,

Аддаю абдымкі за клопат.”

                                                                  Ціханоўская Л.П   

Настаўніца 3“Г” класа   СШ №34 г.Магілёва 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.