Нацыянальная кухня беларусаў
Шматгадовую і вельмі цікавую гісторыю мае беларуская кухня.
У адзіны дзень беларускай мовы ў нашай школе адбылося мерапрыемства “Нацыянальная кухня беларусаў”, задачамі якога было фарміраванне цікавасці і любові да гісторыі нацыянальнай кухні нашых продкаў. Вучні ўспомнілі і паўтарылі назвы беларускай гародніны і садавіны, даведаліся пра стравы, якія можна з іх прыгатаваць. Цікава было паслухаць пра гісторыю бульбы, якую называюць у народзе «другім хлебам». Яна з'яўляецца абавязковым атрыбутам беларускага нацыянальнага стала. З яе гатуюць бульбянiкi, дранікі, комы, запяканкі, клёцкі, бульбяную бабку.
Не запамятавалі і пра хлеб, бо найбольшая ўвага надавалася менавіта яму. Наяўнасць хлеба сведчыла пра дабрабыт працоўнай сям’і. «Хлеб — усяму галава», - кажа знакамітая народная прымаўка. У ходзе размовы, школьнікі вучыліся паважліва і беражліва адносіцца да хлеба.
У канцы сустрэчы дзеці выконвалі вясёлы беларускі танец “Бульба”. Пасля мерапрыемства ў вучняў застаўся не толькі добры настрой, але павага і гонар да нашых нацыянальных каштоўнасцей.
Сотнікава А.М., настаўнік пачатковых класаў