У першыя класы з беларускай мовай навучання
Звяртаем увагу тых, каго хвалюе пытанне захавання беларускай мовы, хто жадае, каб яго нашчадкі ведалі родную мову, шанавалі культуру сваёй краіны, што ў 2019/2020 навучальным годзе будзе ісці набор у першыя класы з беларускай мовай навучання на базе дзяржаўных устаноў адукацыі “Сярэдняя школа № 1 г. Магілёва” (вул. Першамайская, 24), “Сярэдняя школа № 34 г. Магілёва” (вул. Габраўская, 16).
Акрамя таго, працягвае працаваць III клас з беларускай мовай навучання на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 1 г. Магілёва”, II і IV класы з беларускай мовай навучання на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №34 г. Магілёва”.
Па пытаннях навучання дзяцей у гэтых класах звяртацца па тэл. 24-95-75, 24-18-64, 24-43-66 (сярэдняя школа №1 г. Магілёва), 24-52-29, 24-50-15, 24-52-61 (сярэдняя школа №34 г. Магілёва).
У вышэйназваных установах адукацыі будзе арганізавана работа метадычных фарміраванняў настаўнікаў па абмену эфектыўным педагагічным вопытам навучання на беларускай мове ў рускамоўным асяроддзі.
Гарантавана падтрымка творчых саюзаў горада.
Запрашаем усіх жадаючых у беларускамоўныя класы.
Упраўленне па адукацыі Магілёўскага гарвыканкама