Залатыя рукі нашых продкаў
"Ад прадзедаў спакон вякоў..."
Наша спадчына-гэта і мова, і гісторыя, і культура нашага народа.
Сення вучні 4"А" класа ў чарговы раз апынуліся у мінулым нашай краіны...
Якія цудоўныя рэчы выраблялі майстры Беларусі. Няма канца і краю іх творчасці і палету фантазіі.
Сення вучні пазнаемілі сваіх аднакласнікаў з вырабамі з саломкі, лазы і лыка, з глінянымі і драўлянымі рэчамі.
Дзеці даведаліся, як рыхтавалі матэрыял перад працай, як нарыхтоўвалі салому, лазу, якога колеру была сапраўдная гліна і чаму вырабы з яе станавіліся тэракотавага колеру.
Вучні актыўна ўдзельнічалі ў размове, задавалі пытанні сябрам і самі расказвалі пра невядомыя факты з гісторыі беларускіх рамёстваў.
Сустрэча прайшла цікава і плённа.