Верасочкі, уперад!
Гурток “Верасочкі” вызначыўся на свяце роднай мовы, якое прайшло 24 лютага ў палацы ПК “Хімвалакна” з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы.
Дыктоўку мы не пісалі, аднак у канцэрце, што быў пасля яе, удзел прынялі. Дзеці спявалі песню на беларускай мове “Родны мой горад”, якую раней выканаў ансамбль “Верасы”.
Песня на слыху. Таму не дзіўна, што нашым "верасятам" падпявала ўся зала.
Гучныя апладысменты былі лагічным завяршэннем выступу спевакоў і канцэрта цалкам.
P.S. Нас запрашалі з песнямі яшчэ;)