“Якая я добрая”
7 студзеня ў 3 Г класе прайшло свята, прысвечанае году малой радзімы.
Дзеці чыталі шмат вершаў пра Радзіму. Была зроблена інсцэніроўка “Якая я добрая”, загадвалі загадкі, чыталі прыказкі і прымаўкі пра Радзіму. Тэма Радзімы заўседы хвалюе маленькіх вучаніц.
Верш “Родны куточак маёй Беларусі” мы змяшчаем на нашай старонцы, так як ён з,яўляецца нашай асаблівай творчасцю. Што атрымалася- паразважайце самі!
Родны куточак маёй Беларусі
Малая радзіма – мой Магілёў.
Мне выпала шчасце тут нарадзіцца,
Каханне і роспач спрадвеку пазнаць.
Зямля Беларусі! Мой горад любімы.
Глядзіш ты ў празрыстыя высі нябёс.
Рака – наш Дняпро, з гаючаю сілай
Нясе свае воды пляскуча здалёк.
Жыве хай у шчасці маё пакаленне,
Нап’ецца з твае жыватворнае чашы
Празрыстых, як неба, як сонца, струменяў.
Мой горад! Краса беларуская наша!
Любуюся ўвесну я квеценню белай,
Птушыныя спевы чутны мне здаля,
Улетку нам сонейка свеціць лагодна,
І восень у школу нясе дзетвара.
Родны куточак маёй Беларусі!
Малая радзіма – мой Магілёў!
Любіце свой горад! Шануйце свой горад!
Адзін ён у свеце, адзін!
“Каб стаць жыццяздольным і паляцець, трэба самастойна пакідаць “кокан”.
“Усё, што бачыш і пачуеш, -
Ты, родны кут мой дарагі!
Мой Магілёў! Заўжды ратуеш.
Мяне ад цемры і тугі.”
Настаўніца 3 Г класа Ціханоўская Л.П.