Сустрэча з сучаснымі беларускімі паэтамі
У госці да вучняў сярэдняй школы №34 г.Магілёва завіталі беларускі паэт-песеннік Леанід Дранько-Майсюк і рэдактар часопіса “Верасень”, паэт Эдуард Акулін. Цэлую гадзіну гучалі вершы, песні не толькі з вуснаў прафесіяналаў, але спрабавалі паказаць свой талент і навучэнцы школы.