“Майстэрня прафесій!”
На тыдні прафарыентацыі ў 2 “В” класе прайшла класная гадзіна, прысвечаная тэме прафесій. Вучні расказалі, якія прафесіі яны лічаць важнымі і патрэбнымі. Расказалі, кім мараць стаць, калі вырастуць. Было пачута мноства прафесій: лекарка, настаўнік, пажарны, праграміст, міліцыянер, цырульнік, мастак.
Пад канец класнай гадзіны дзецям прапанавалася разгадаць загадкі пра прафесіі, паказаць мініяцюру: дзяўчынкі паспрабавалі сябе ў ролі цырульніка, хлопчыкі былі канструктарамі. Таксама дзеці намалявалі малюнкі.
Урок прайшоў з карысцю і задавальненнем, бо ўсе акунуліся ў свет прафесій!
Кісялёва І.А.- настаўнік пачатковых класаў