Беларускамоўны чацвер у школьным лагеры
Надвор'е выдалася цёплае. А чаму ж не пагуляць...
У беларускі чацвер не засталіся дзеці і без забаўлянак. На гэты раз беларускія народныя гульні захапілі ўсіх. Тым больш, что адбываліся яны на свежым паветры.
“Схавай рукі!”, “Шэры кот”, “Свабоднае месца”, “Пячэнне хлеба”… і гэта не ўсе гульні, якія сабралі дзяцей і прымусілі быць уважлівымі, спрытныімі, кемлівымі…
Выхавацелі з задавальненнем прымалі ўдзел і разам з дзецьмі “шукалі нос, вушы, вочы” у гульні “Нос, нос, нос, …”, “хапалі зайцоў” у гульні “Запляціся пляцень”, “фарбавалі” і “салілі” спрытных мышанят у гульні “Фарбы”.