“Літарынка”
У чарговы раз чацвер збірае ўсіх для размовы на нашай роднай мове. Сёння вучняў 3 “Б” класа чакала пазнавальная віктарына “Літарынка”. Было прапанавана некалькі заданняў – блокаў. Дзеці адгадвалі загадкі, былі перакладчыкамі, успаміналі беларускія прыказкі, прымаўкі і нават павер’і. Цікавым для ўсіх аказалася заданне сабраць з літар беларускія словы і паставіць у іх націскі. Таксама прыемна было пачуць мілагучныя беларускія вершы Я. Коласа, Я. Купалы і М. Танка.
Сотнікава А.М., настаўнік пачатковых класаў