У музеі
Сення вучні беларускамоўных класаў наведалі музей "Беларуская хатка"



Шмат цікавых звестак даведаліся малыя пра побыт нашых продкаў, пра ўмовы жыцця, прылады працы і хатнія рэчы, пра культурныя традыцыі і звычаі беларусаў. Веды некаторых дзетак пра культуру продкаў былі вельмі грунтоўныя і глыбокія. Цікавасць выклікалі рэчы, якія можна было трымаць у руках, надзяваць і нават паспрабаваць імі папрацаваць, старыя гульні "дзетак-беларусаў", у якія згулялі і нашы вучні. Раім усім наведаць беларускую хатку!