Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 3 человека

Цікавыя выразы роднай мовы

Дата: 19 октября 2018 в 13:57
753 просмотра

Ці ведаеце вы сваю родную мову? А як размаўлялі нашы продкі? Цікава было б паслухаць іх сёння. А яны бы пыталі нас, пра што мы гаворым.
Цікавыя выразы роднай мовы – гэта тэма на самой справе зацікавіла вучняў 3 “В” класа. Яны даведаліся, якія выразы ўжывалі нашы продкі. Нават падказкі настаўніка не заўсёды дапамагалі адгадаць слова.
• Хатуль - клунак рэчаў, звязаных у хустку.
• Капец - куча агародніны, накрытая ад марозу саломай і зямлёй.
• Шчадрэц - звычай адзначыць вечар напярэдадні Новага года.
• Твань - дрыгва, багністае месца.
• Гіль - снягір.
• Сярпянка - баваўняная тканіна.
Дзеці пазнаёміліся з крылатымі выразамі выдомых людзей пра нашу родную мову.
• Яно добра, а нават і трэба знаць суседскую мову, але найперш трэба знаць сваю. (Ф. Багушэвіч)
• Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова, з якім вас літасцівы Бог на свет пусціў. (Ф. Скарына)
• Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ёю. (Я. Колас)

Нікіціна І.М., настаўнік пачатковых класаў

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.