Новости проекта
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Поздравляем с Днем учителя!
Отвечаем на ваши вопросы!
Домашнее задание на контроле!

Конкурс малюнкаў “Беларуская казка”

Дата: 11 октября в 14:29
30 просмотров

Як вядома, усе дзеці любяць казкі. Чытаць, слухаць і асабліва маляваць. У сённяшні чацвер у 3 “Б” класе прайшоў конкурс малюнкаў “Беларуская казка”. Заданне намаляваць герояў казак не толькі зацікавіла вучняў, але і выклікала натхненне зрабіць сапраўдную выставу. Важна было не толькі паказаць свой малюнак, але і коратка расказаць усім сваю беларускую казку. У работах дзяцей можна было пабачыць герояў такіх чарадзейных казак, як “Залатая яблынька”, “Цудоўная дудка”, “Музыка-чарадзей”.
Мерапрыемства пакінула пасля сябе не толькі добры настрой, але і жаданне размаўляць на нашай мілагучнай беларускай мове.

Сотнікава А.М., настаўнік пачатковых класаў

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.