Новости проекта
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Поздравляем с Днем учителя!
Отвечаем на ваши вопросы!
Домашнее задание на контроле!

Беларускамоўны чацвер

Дата: 11 октября в 13:43, Обновлено 11 октября в 16:17
20 просмотров

"Карагод круглы год"- так называлася чароўная вандроўка па розных порах года, у якой прымалі ўдзел вучні 1 "Г" класа.

"Кожная пара года адметная па-свойму", " Я люблю і зіму, і восень, і вясну, і лета, бо без іх немагчымы ход часу, кожная пара прыходзіць у свой час, па чарзе", "Мне радасна і добра ў кожную пару года, бо я магу займацца сваімі любімымі справамі, захапленнямі і гульнямі ў розную пару года"... Такія  разважанні, не па-дзіцячы дарослыя, гучалі ад вучняў. Сапраўды, не будзь восені--не настане зіма з яе цудоўным Новым годам і падарункамі, не будзе зімы--не настане вясна з песнямі першых птушак і чароўным росквітам прыроды. Не будзе вясны--не будзе і лета, канікул, адпачынку... Трапна сказаныя разважанні прымушаюць задумацца дарослых: беражыце навакольны свет, усё тое, што пакінем сваім дзецям, беражыце і цаніце кожны момант, праведзены з дзіцяці, любіце гэтыя моманты. 

Дзеці разважалі над пытаннем "Якая пара года найлепшая?" ( дарэчы, адзінага адказу не знайшлося, бо кожная пара чароўная па-свойму), разгадвалі крыжаванку, знаходзілі тлумачэнне назваў месяцаў. "Вандроўка"  пакінула добры настрой і новыя веды вучням.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.