У суботу не сумуем-восень дзіўную малюем!
Сонечнае надвор'е спрыяла натхненню дзяцей. Фарбы і пэндзлікі ў рукі і ...
Вось мы ўзялі фарбы ў рукі... Як спявалі ў вядомай дзіцячай песні. І атрымалася вельмі добра пад спевы. Сонечны настрой не толькі за акном, але і ў карцінах, на тварах дзяцей. Добра, калі агульная справа робіць працу захапляльнай. Маленькая выстава пасля такога творчага ўдзелу стала сапраўдным святам восені. Вось і "бабіна лета" прыйшло! Хапайце яго цеплыя дзянькі!