Мы - пераможцы
Скончыўся конкурс даследчых работ. Дзве дзяўчынкі 2 “Г” класа працавалі па тэме “Хлеб над усім пануе”. Шмат матэрыялу было перепрацавана, складзена сваіх аўтарскіх прыказак і прымавак пра хлеб. Выдадзены зборнік прыказак і прымавак “Хлеб над усім пануе”, ён добры дапаможнік для вучняў пачатковых класаў, з ім лягчэй вывучаць родную мову.
За добрую і патрэбную працу Турандзіна Таццяна і Самойленка Эвяліна адзначаны ўзнагародай – дыпломам III ступені. Маленькія вучаніцы беларускамоўнага класа сталі пераможцамі. Віншуем іх!
Настаўніца 2 “Г” класа Ціханоўская Л.П.

