Гуканне вясны

Дата: 1 марта 2018 в 09:33, Обновлено 12 марта 2018 в 22:47
717 просмотров

Вось і першы дзень вясны. Таму ў нашым класе адбылася гутарка пра цікавую беларускую традыцыю – “гуканне вясны”.

Вучні даведаліся, што гэта прыгожае і светлае свята, калі чалавек хацеў наблізіць прыход цяпла і вясны. Людзі гулялі ў розныя гульні, вадзілі карагоды, спявалі, а таксама прасілі сонца хутчэй сагрэць зямельку. Цікава было паслухаць беларускую песню “Жавароначкі, прыляціце”. Раней людзі яе словамі гукалі вясну хутчэй прыйсці, а зіму наадварот – “праганялі”.

     Разам з настаўнікам дзеці зрабілі з паперы маленькіх птушачак. Час прайшоў вельмі хутка, у дзяцей засталося шмат добрых уражанняў.

Сотнікава А.М., настаўнік пачатковых класаў

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.