"Размаўляй са мной па-беларуску"
22 лютага ў межах акцыі "Размаўляй са мной па-беларуску" ў групе падоўжанага дня «В» адбылося выхаваўчае мерапрыемства "Жыву ў Беларусi i тым ганаруся".
Выхаванцы пашырылi свае веды аб нашай Радзiме, палюбавалiся прыгажосцю беларускай прыроды, а таксама пагулялi.
Дзецям было прапанавана шмат заданняў на беларускай мове. Яны адгадвалi загадкi, разгадвалi рэбусы i крыжаванкi, прымалi ўдзел у гульнi «Складзi прыказку або прымаўку", складалi тэмтычныя пазлы. Вучылiся працавать з тлумачальным слоўнiкам i картай Беларусi.
Вучні ўзгадалі сімволіку Беларусі. На глобусе знайшлі кантынент, на якім знаходзіцца наша краіна. Пазнаёміліся з гісторыяй розных помнікаў РБ.
Усё гэта выклікала ў вучняў пачуццё гонару за тое, што яны нарадзіліся і жывуць у гэтай краіне.