Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 3 человека

“Завочнае падарожжа “Наша Радзіма Беларусь”

Дата: 13 февраля 2018 в 13:07, Обновлено 16 февраля 2018 в 14:11
559 просмотров

Я жадаю, каб усе вашы мары здзяйсняліся. Мары, жаданні – гэта будучае. Але ў чалавека няма будучага без мінулага. Так пачалося падарожжа…

На працягу завочнага падарожжа дзяўчынкі даведаліся пра назвы гарадоў нашай краіны, вызначылі месца іх знаходжання, вызначылі паходжанне назвы гарадоў.

У кожнага горада свой лёс, сваё жыццё. Падарожжа па гарадах Беларусі пачалося з горада – героя Мінска, затым адбылося падарожжа па старажытным горадзе Полацку. Адзначылі, што гэты горад знакаміты, ім ганарацца не толькі палачане, але і ўсе мы – беларусы.

Ефрасіння Полацкая, Францыск Скарына, Сімяон Полацкі – знакамітыя беларускія дзеячы.

Завочнае падарожжа закончылася падарожжам па горадзе Віцебску, а потым – па родным горадзе Магілёве.

Шмат ведаў атрымалi маленькія вучаніцы пра беларускія гарады сваёй Радзімы: успаміны, летапісы, паданні…усё гэта дае магчымасць ганарыцца сваёй краінай.

Л.П. Ціханоўская,

 настаўніца СШ №34 г. Магілёва

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.