Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 3 человека

Шматгадовую і вельмі цікавую гісторыю мае беларуская кухня.

Дата: 13 февраля 2018 в 12:48, Обновлено 16 февраля 2018 в 14:02
563 просмотра

У адзіны дзень беларускай мовы ў нашай школе адбылося мерапрыемства “Нацыянальная кухня беларусаў”, задачамі якога было фармiраванне цікавасці і любові да гісторыі нацыянальнай кухні нашых продкаў.

Вучні ўспомнілі і паўтарылі назвы беларускай гародніны і садавіны, даведаліся пра стравы, якія можна з іх прыгатаваць. Цікава было паслухаць пра гісторыю бульбы, якую называюць у народзе «другім хлебам». Яна з'яўляецца абавязковым атрыбутам беларускага нацыянальнага стала. З яе гатуюць бульбянiкi, дранікі, камы, запяканкі, клёцкі, бульбяную бабку.

Не запамятавалі і пра хлеб, бо найбольшая ўвага надавалася менавіта яму. Наяўнасць хлеба сведчыла пра дабрабыт працоўнай сям’і. «Хлеб — усяму галава», - кажа вядомая народная прымаўка. У ходзе размовы школьнікі вучыліся паважліва і беражліва адносіцца да хлеба.

У канцы сустрэчы дзеці выконвалі вясёлы беларускі танец “Бульба”. Таму пасля мерапрыемства ў вучняў застаўся не толькі добры настрой, але павага і гонар да нашых нацыянальных каштоўнасцей. 

                                                          Сотнікава А.М., настаўнік пачатковых класаў

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.