Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 3 человека

“Беларуская хатка”

Дата: 10 февраля 2023 в 08:29
96 просмотров

Да Міжнароднага дня роднай мовы навучэнцы беларускамоўных 1 “Г” і 3 “Г” класаў наведалі музей “Беларуская хатка”.

Экспазіцыя музея ўяўляе сабой інтэр'ер беларускага сялянскага дома. Тут размешчаны розныя прадметы побыту і прылады працы беларускіх сялян, узоры ткацтва і вышыўкі, ганчарныя вырабы. Экспанаты даюць магчымасць убачыць вясковую хату канца 19 – пачатку 20 стагоддзя, каб пазнаёміцца ​​з культурай і побытам беларусаў.

Навучэнцы ў гулянявой форме дакрануліся да нашай спадчыны: паспрабавалі з дапамогай ухвату паставіць чыгунок у печ, разабраліся з тым, што такое "чырвоны кут" (покуць), прынялі ўдзел у абрадзе “Заручаны”, удасканалілі веды пра віды вышываных рушнікоў і значэнне арнаменту і сімвалаў на іх, пазнаёміліся з першымі відамі прасаў, гулялі ў гульню “Хто хутчэй наматае”, адгадвалі загадкі, разгадвалі крыжаванку аб прадметах побыту, з якімі пазнаёміся.

Экскурсія спрыяла паглыбленню ведаў дзяцей аб гісторыі і культуры нашай спадчына, выхаванню любові да роднай краіны, яе мінулага і сучаснага. Дзеці з вялікім задавальненнем слухалі, гулялі, выконвалі заданні. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.