Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 3 человека

“Як ты дорага мне, мая родная мова”

Дата: 23 сентября 2022 в 11:30, Обновлено 23 сентября 2022 в 11:37
160 просмотров

Інфармацыя аб правядзенні ў бібліятэцы Тыдня беларускай мовы

“Як ты дорага мне, мая родная мова” у 2022/2023 навучальным годзе.

“Родная мова – крыніца празрыстая,

Самая звонкая, самая чыстая,

Родная мова – крыніца пазнання,

Сімвал культуры, народных паданняў”.

Выхаванне любові да сваіх каранёў, да нацыянальнай спадчыны і культуры трэба пачынаць з самага ранняга ўзросту.

У рамках Тыдня беларускай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова”, які праходзіў у перыяд з 19 верасня па 23 верасня ў бібліятэцы праводзілася шмат мерапрыемстваў і кніжных выстаў.

20 верасня ў бібліятэцы арганізавана выстава “Якуб Колас і Янка Купала – песняры роднай зямлі” да 140-годдзя з дня нараджэння беларускіх пісьменнікаў. На выставе былі прадстаўлены выданні аб жыцці і творчасці знакамітых песняроў, зборнікі твораў, літаратурна-крытычныя выданні і іншыя матэрыялы. Выстава зацікавіла як вучняў старэйшых класаў, так і настаўнікаў. Для вучняў 8-х класаў ля выставы былі арганізаваны інфармацыйныя хвілінкі па творчасці пісьменнікаў “Майстры слова”.

21 верасня ў бібліятэцы арганізавана кніжная выстава “Сэрцам роднага слова краніся”. На выставе былі змешчаны выданні беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, матэрыялы для падрыхтоўкі да заняткаў. Прадстаўленая падборка літаратурных выданняў на выставе падае вобраз аднаго з самых вялікіх культурных здабыткаў беларускага народа – роднай мовы.

Таксама ў гэты дзень ў бібліятэцы да 110-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта Максіма Танка (Яўген Іванавіч Скурко) была арганізавана кніжная палічка юбіляра “Вершы ў рытме сэрца”. На палічцы былі прадстаўлены біяграфічныя матэрыялы, зборнікі твораў пісьменніка. Да гэтай даты прайшла акцыя “Чытаем Максіма Танка разам”. У акцыі прымалі ўздзел вучні 2 “Б” класа. Клепчук Ксенія, Лосева Сафія, Таліманава Паліна, Калабкова Вераніка, Зеньковіч Ева ўзнагароджаны граматамі.

22 верасня ў бібліятэцы арганізавана выстава-падарожжа “Мой чароўны беларускі край”. На выставе былі прадстаўлены кніжныя і перыядычныя выданні па гісторыі нашай краіны, яе культурнай спадчыны, гістарычных здабытках, каштоўных прыродных комплексаў. На палічках таксама прысутнічалі зборнікі вуснай народнай творчасці, зборнікі паэзіі. Вучні 7 “Б” пазнаёміліся з выставай, прымалі ўдзел у бяседзе.

Для навучэнцаў групы падоўжанага дня (выхавальнік Кірэева А.Б.) ў гэты дзень у бібліятэцы адбыўся турнір “Знаўца беларускай мовы”. Вучні прымалі ўдзел у конкурсах: “Адгадай загадкі”, “Перакладчыкі”, “Назаві адным словам”, “Складзі прыказку”, “Наадварот”, “Школьны дыктант”. Пры канцы турніра, актыўныя рабяты былі ўзнагароджаны граматамі (Міхневіч Вераніка, Рабцаў Саша, Бурсава Анжаліка, Шчарбакоў Саша).

23 верасня бібліятэкары прапанавалі сваім чытачам прыняць удзел у стварэнні інтэрактыўнага воблака “Мае любімае слова па-беларуску”.

Загадчык бібліятэкі                        Н.В.Зайцава

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.