“Як ты дорага мне, мая родная мова”
20 верасня ў рамках Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова” у бібліятэцы арганізавана выстава “Якуб Колас і Янка Купала – песняры роднай зямлі” да 140-годдзя з дня нараджэння беларускіх пісьменнікаў.
“Я сваёй мове прысягаў, -
І гэтага, лічу, замала,-
Любіць яе, як Колас зваў,
І шанаваць, як зваў Купала”.
На выставе прадстаўлены выданні аб жыцці і творчасці знакамітых песняроў, зборнікі твораў, літаратурна-крытычныя выданні і іншыя матэрыялы. Выстава будзе цікава як вучням старэйшых класаў, так і настаўнікам. Для вучняў 8-х класаў ля выставы арганізаваны інфармацыйныя хвілінкі па творчасці пісьменнікаў “Майстры слова”.