Зімовыя забавы
Зімовыя забавы-незвычайная радасць і карысць для здароўя. З надыходам зімы ў душы ўзнікаюць асаблівыя пачуцці і жаданне правесці гэты час года весела і радасна. Сёлета зіма нас радуе. Зімовыя забавы не толькі дастаўляюць дзецям незвычайную радасць, але і прыносяць карысць для здароўя. Вось і мы вырашылі пабавіць час на свежым паветры.
Снегавік, ці як яго яшчэ часам называюць, - адзін з неад'емных атрыбутаў зімы. Лепка снегавіка-зімовая забава, знаёмая ўсім з дзяцінства. Усе дзеці без выключэння любяць гэты творчы працэс! Хлопцы i дзяўчынкi з задавальненнем ляпілі снежную бабу і крэпасць, дзе праявілі творчасць і фантазію.