Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 3 человека

Беларускамоўныя классы ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 34 г. Магілёва»

Дата: 5 октября 2020 в 10:29
137 просмотров

У 2020/2021 навучальным годзе зноў адкрыўся 1 клас з беларускай мовай навучання і працягваюць работу трэці і пяты класы з беларускай мовай навучання. У 1 “Г” клас прыйшлі 6 дзяўчынак і адзін хлопчык.

У 3”Г” класе займаюцца восем навучэнцаў: чатыры дзяўчынкі і чатыры хлопчыкі  Вучні сябруюць паміж сабой, вучацца размаўляць і разважаць па-беларуску, упэўнена ўзнімаюцца па прыступках ведаў. Разам наведваюць факультатыўныя заняткі «Вытокі роднай мовы», з задавальненнем займаюцца ў гуртках. Першакласнікам ёсць з каго  браць прыклад- з вучняў V беларускамоўнага класа, у якім займаюцца чатыры дзяўчынкі  і адзін хлопчык. Усе вучацца паспяхова, а галоўнае – з радасцю і цікавасцю. Разам з вучнямі трэццяга беларускамоўнага класа першакласнікі ўдзельнічаюць у пазакласных мерапрыемствах, наведваюць музеі і выставы горада.  Яны заўсёды ў цэнтры ўвагі на ўсіх пазакласных і пазашкольных мерапрыемствах.  

Вялікая цікавасць да вывучэння беларускай мовы, атрымання ведаў і засваення новых спосабаў дзеяння, жаданне вучыцца робяць вучняў шчаслівымі і жыццярадаснымі.

Спадзяюся, што колькасць жадаючых вывучаць беларускую мову больш дасканала,  штогод будзе павялічвацца. Сардэчна запрашаем!

Па пытаннях навучання дзяцей у класах з беларускай мовай навучання

(I , III іклас.)  звяртацца па тэлефонах: 24-50-15, 24-52-61.

Марушэнка С.І.,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
дзяржаўнай установы адукацыі
«Сярэдняя школа № 34 г. Магілёва»

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.