Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 3 человека

Беларускамоўныя классы

Дата: 17 апреля 2020 в 11:11, Обновлено 18 апреля 2020 в 20:46
573 просмотра

Беларускамоўныя классы ў дзяржаўнай установе адукацыі
«Сярэдняя школа № 34 г.Магілёва»

      У 2019/2020 навучальным  годзе  працягваюць  работу другі і чацвёрты класы з беларускай мовай навучання. У 2 “Г” класе займаюцца восем навучэнцаў: чатыры дзяўчынкі і чатыры хлопчыкі.  Вучні сябруюць паміж сабой, вучацца размаўляць і разважаць па-беларуску, упэўнена ўзнімаюцца па прыступках ведаў. Разам наведваюць факультатыўныя заняткі «Вытокі роднай мовы», з задавальненнем займаюцца ў тэатральным гуртку. Другакласнікам ёсць з каго  браць прыклад- з вучняў IV беларускамоўнага класа, у якім займаюцца пяць дзяўчынак і адзін хлопчык. Усе вучацца паспяхова, а галоўнае – з радасцю і цікавасцю. Разам з вучнямі чацвертага беларускамоўнага класа другакласнікі ўдзельнічаюць у пазакласных мерапрыемствах, наведваюць музеі і выставы горада.  Яны заўсёды ў цэнтры ўвагі на ўсіх пазакласных і пазашкольных мерапрыемствах.  

        Вялікая цікавасць да вывучэння беларускай мовы, атрымання ведаў і засваення новых спосабаў дзеяння, жаданне вучыцца робяць вучняў шчаслівымі і жыццярадаснымі.

      Спадзяюся, што колькасць жадаючых вывучаць беларускую мову больш дасканала штогод будзе павялічвацца.

        У 2020/2021 навучальным годзе ў нашай установе адукацыі працягнуць працаваць III  і V класы з беларускай мовай навучання, плануецца адкрыццё першага класа з беларускай мовай навучання (пры наяўнасці заяў законных прадстаўнікоў). Сардэчна запрашаем!

Па пытаннях навучання дзяцей у класах з беларускай мовай навучання

(I , III і V класы)  звяртацца па тэлефонах: 24-50-15, 24-52-48.

Марушэнка С.І.,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
дзяржаўнай установы адукацыі
«Сярэдняя школа № 34 г. Магілёва»

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.