Віктарына па правілах дарожнага руху

Дата: 30 января 2020 в 14:53
483 просмотра

30 студзеня ў групах падоўжанага дня прайшла займальная віктарына па правілах дарожнага руху. Мэтай гэтага мерапрыемства было выхаваць у вучняў патрэбу быць дысцыплінаванымі і ўважлівымі на вуліцы, асцярожнымі і абачлівымі.
Юныя ўдзельнікі дарожнага руху разгадвалі загадкі; паказвалі свае веды аб дарожных знаках, іх сэнсе і прызначэнні, аб працы святлафора.
У ходзе віктарыны вучні яшчэ раз паўтарылі і абагульнілі веды па правілах дарожнага руху, уменне арыентавацца ў дарожнай сітуаціі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.