Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 3 человека

Калядная ялінка запрашае ў кола сяброў

Дата: 27 декабря 2019 в 16:35, Обновлено 29 декабря 2019 в 11:27
491 просмотр

Калі навокал шмат сяброў і аднадумцаў, свята становіцца вясёлым, а навокол адбываюцца розныя цуды...

Напярэдадні навагодніх святаў у госці да магілёўскіх дзетак завіталі сталічныя сябры, якія прывезлі з сабою не толькі шмат цікавых гульняў, але і сапраўдны цуд--цуд Каляднай дабрыні і сардэчнага святла.

Вядучы Сяржук Доўгушаў даў пачатку святочных гулянняў добры накірунак, праспяваўшы з гледачамі сапраўдную калядную песню-заклічку. Ды якія там гледачы... сапраўдныя ўдзельнікі, бо ніхто не змог усядзець на месцы, калі выйшлі наступныя героі імпрэзы: харавая і "каза". Як толькі яны не весялілі ўсіх, якіх толькі песень не праспявалі, у якія толькі гульні з дзеткамі і іх бацькамі не згулялі... І "Зайка", і "Грушка", і "Лянок", і Лавішкі зайцоў", і "Лявоніху" станчылі... Песні, гульні, жарты, смех, і , канечне, смачныя падарункі для пераможцаў.

Свята доўжылася амаль паўтары гадзіны, але ніхто не заўважыў, як у вяселлі праляцеў час. Пасля ўсе жадаючыя зрабілі фота на памяць. Але самае цікавае было потым. Майстры асобна распавялі пра народныя інструменты, што гучалі ў час імпрэзы. Дзеці пазнаеміліся з лірай і нават некаторыя паспрабавалі сябе ў ролі лірніка, пагрукалі ў малы барабан і яго прыстасаванні, пазвінелі бубнам і звонамі, падудзелі ў беларускую "валынку" --дуду.

З такім станоўчым настроем і яскравымі эмоцыямі дзеці развіталіся і абяцалі чакаць гасцей калядоўшчыкаў на  наступны год. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.