Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 3 человека

Школьнае жыццё. Тыдзень папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры

Дата: 4 декабря 2019 в 08:09
474 просмотра

Так склалася гістарычна, што большасць жыхароў нашай краіны валодаюць беларускай мовай, аднак у штодзённым жыцці не скарыстаюць родную мову зусім ці скарыстаюць рэдка, аддаючы перавагу рускай мове. Абсалютная большасць вучняў школы выхоўваецца ў рускамоўных сем'ях, вучацца думаць, мець зносіны на рускай мове. Таму ў дзяржаўнай установе адукацыі "Сярэдняя школа № 34 г. Магілёва" вядзецца работа, скіраваная на папулярызацыю беларускай мовы і літаратуры сярод дзяцей і падлеткаў.

Так у рамках тыдня папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры (25-30 лістапада 2019 года) вучні 1-11 класаў удзельнічалі ў розных пазакласных мерапрыемствах, вынікам чаго з'явілася выстава творчых работ школьнікаў.

Выстава творчых работ школьнiкаў

Вучні пачатковай школы (1-4 класы) прымалі ўдзел у вiктарынах, конкурсах, нацыянальных гульнях, глядзелі беларускія фільмы, наведалі выставу беларускай дзіцячай літаратуры, разам з навучэнцамі музычнай школы арганізавалі вакальна-інструментальны канцэрт нацыянальнай песні, творча падышлі да выпуску школьных газет. Усе конкурсы і заданні былі скіраваны на пашырэнне ведаў вучняў пра нацыянальную культуру беларускага народа.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.