Фальклорнае падарожжа
17 кастрычнiка ў школьнай бiблiятэцы прайшло фальклорнае падарожжа ў выглядзе гульнявога конкурсу.
У ходзе мерапрыемства вучнi падарожнiчалi па станцыях «Прыказкi i прымаўкi», «Загадкi», «Прыкметы», «Казкi». На кожным прыпынку iх чакалi розныя заданнi. Трэба было адрознiць прымаўку ад прыказкi, адгадаць загадкi, назваць якiя ведаюць прыкметы, пазнаць казку.
Дзецi з задавальненнем прымалi удзел у гульнi.