Экскурсія на Мемарыяльны комплекс

Дата: 27 мая 2023 в 22:31
73 просмотра

27 мая вучні 1 “Г” класа пабывалі на экскурсіі ў Мемарыяльным комплексе у памяць аб загінуўшых у канцлагеры савецкіх ваеннапалонных і мірных грамадзянах (праспект Шмідта). Удзельнікі пазнаёміліся з гісторыяй стварэння Мемарыяльнага комплексу па праекце архітэктара М. Янчыка на месцы Лупалаўскага лагера смерці, створанага нямецка-фашысцкімі акупантамі восенню 1941 г. Дзеці даведаліся, што да вясны 1943 г. тут памерла ад хвароб або было расстраляна да 40 тысяч чалавек. Вучні пабывалі ля Вечнага агню, ушанавалі памяць загінуўшых, ўсклалі кветкі да скульптуры ў выглядзе каленапрыхільнага салдата на цэнтральнай алеі мемарыяла.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.