Свята "Мама - сонейка маё!"
Мама – самы блізкі чалавек у жыцці кожнага, менавіта яе мы першай бачым пры нараджэнні і запамінаем на ўсё астатняе жыццё. Яна клапоціцца пра нас, даруе ўсе свавольствы. Міжнародны жаночы дзень – гэта як раз тое самае свята, калі вы можаце падзякаваць сваім мамам за ўсё добрае, што яны зрабілі для вас, выказаўшы сваю любоў і клопат.
Так і зрабілі вучні 1 “Г” класа, калі падрыхтавалі для сваіх любімых матуль віншаванні, святочныя паштоўкі, а таксама партрэты. Добрыя і шчырыя пажаданні ад сыноў і дачок здольныя падпаліць сэрца любой маці, выклікаўшы буру эмоцый і слёзы радасці.