Вусны часопіс “Хто яны юныя героі-антыфашысты?”
Падчас класнай гадзіны вучні пазнаёміліся з імёнамі дзяцей герояў-антыфашыстаў, іх подзвігамі ў гады ВАв. Дзеці даведаліся, што ў Беларусі 8 лютага ўспамінаюць савецкіх хлапчукоў і дзяўчынак, якія плячо ў плячо з дарослымі ўсталі на абарону краіны ў часы Вялікай Айчыннай вайны. Іх было так шмат, гэтых юных герояў, што памяць не здолела захаваць усе імёны. Яны тысячамі ваявалі і гінулі на франтах і ў акупацыі. Яны стралялі з аднаго акопа: дарослыя салдаты і ўчарашнія школьнікі. Яны ўзрывалі масты, калоны з фашысцкай бронетэхнікай, закрывалі сваімі грудзямі баявых таварышаў.
Няхай у нашых сэрцах жыве памяць аб юных героях, якія аддалі сваё жыццё дзеля нашай светлай будучыні.