Родная прырода
Шоргат ападаючага лісця, пастукванне жалудоў і каштанаў, пакачванне аголеных верхавін дрэў, адлятаючыя чароды птушак… Усё гэта жывые на старонках самай цікавай у свеце кнігі пад назвай “Родная прырода”. Трэба толькі імкнуцца разумець яе мову.
Кастрычнік
Ад дрэва да дрэва ідзе пехатой
Кастрычнік, мастак адмысловы,
І фарбай бурштынавай і залатой
Малюе лісточкі ў дуброве.
Зірні: ён і сам, адступіўшы на крок,
Глядзіць на абсяг маляўнічы.
І робіць апошні агністы мазок,
І подпіс выводзіць: “Кастрычнік!”
Алег МІНКІН