Дзень народнага адзінства
17 верасня вучні 1 “Г” класа прынялі ўдзел у гульнёвым круізе “Карагод сяброўства”, прысвечаным Дню народнага адзінства. Усё мерапрыемства было прасякнута адзінствам народа, пераемнасцю пакаленняў, далучанасцю кожнага з нас да лёсу Беларусі, жаданнем росквіту нашай краіне. У час мерпрыемстваў вучні чыталі вершы славутых беларускіх песняроў, адказвалі на пытанні віктарыны, удзельнічалі ў конкурсах. У кожнага ўдзельніка засталося прыемнае ўражанне ад праведзенага мерапрыемства.
Наш край беларускі —
Азёры, лясы.
Тут плешчуцца хвалі,
Шумяць каласы,
Тут сонца пяшчотнае,
Неба блакіт,
І зоркі глядзяцца
У люстра ракі.
Буслы на буслянках
Клякочуць штогод.
Жыве тут руплівы
І шчодры народ.
К. Базылёва