Дзень беларускага пісьменства і друку
05.09.2022 г. з мэтай азнаямлення навучэнцаў з гісторыяй узнікнення свята Дня беларускага пісьменства была праведзена літаратурная гасцёўня “Свята ўрачыстасці кнігі”, прысвечаная Дню беларускага пісьменства, якое традыцыйна праходзіць у першую нядзелю верасня.
Дзень беларускага пісьменства – гэта сімвал шанавання культурнай і духоўнай спадчыны Беларусі. Ідэя свята – паказаць цесную сувязь беларускага друкаванага слова з яго славянскімі вытокамі, з гісторыяй беларускага народа. Сёлета свята Дня беларускага пісьменства прайшло ў горадзе Добрушы. У канцэпцыі свята закладзены асноўныя тэмы – Год гістарычнай памяці, гісторыка-культурная і духоўная спадчына Добрушскага раёна, юбілеі класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы, Якуба Коласа і Максіма Багдановіча. Навучэнцам было прапанавана паўдзельнічаць у конкурсе "Як ты сэрцу мілая, Беларусь!", дзе яны складалі слоўную карціну аб нашай краіне, нашай Беларусі. Конкурс "Мой народ" дазволіў удзельнікам падкрэсліць станоўчыя якасці нашых суайчыннікаў. У конкурсе "Асветнікі зямлі Беларускай" юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з жыццём і дзейнасцю беларускіх асветнікаў.
За час свайго існавання Дзень беларускага пісьменства стаў па-сапраўднаму нацыянальным святам, значнай падзеяй культурнага жыцця краіны.