Беларускамоўны чацвер "Беларускія казкі"

Дата: 4 марта 2021 в 17:08
260 просмотров

Кожны чацвер у школе – дзень беларускай мовы. І ў гэты чацвер  адбылося мерапрыемства на роднай мове па тэме “Беларускія казкі”.

Вучні з задавальненнем прымалі ўдзел у дадзеным мерапрыемстве. Усе ўдзельнікі былі вельмі актыўнымі. Дзеці разам з настаўнікамі размаўлялі на беларускай мове. У час мерапрыемства былі праведзены беларускія гульні, разгадванне загадак.

Дзеці з захапленнем працавалі ў групах, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, дапаўнялі прыказкі патрэбнымі словамі.

Мерапрыемства пакінула ў дзяцей добрыя ўражанні і прыемны настрой.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.