“Прымаўкі і прыказкі”
Наш 1 “Г” клас – беларускамоўны. Вучні толькі пачалі вывучаць сваю мову глыбей. Штосьці атрымоўваецца, а нешта – не, але дзеці ведаюць, што яны прыйшлі ў школу вучыцца.
Без вуснай народнай творчасці – фальклору, наша мова была б не яскравай, не меладычнай і не нашай – беларускай!
Мерапрыемства прысвечанае прыказкам і прымаўкам, прайшло ў беларускамоўны чацвер. Вучні знаёміліся з беларускімі прымаўкамі і прыказкамі, іх сэнсам.
Карысным для першакласнікаў быў зборнічак “Прымаўкі і прыказкі” які склалі цяперашнія вучні беларускамоўнага 5 “Г” класа.
З вялікай цікавасцю прайшло знаёмства з вуснай народнай творчасцю нашага народа.
Класны кіраўнік
Ціханоўская Лідзія Пятроўна