Гульня-спаборніцтва “Вучым назвы месяцаў разам”.
22 верасня 2022 года вучні нашага класа завіталі ў госці да роднай мовы і яшчэ раз пераканаліся, што вывучаць беларускую мову цікава і займальна! Хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у гульне-спаборніцтве “Вучым назвы месяцаў разам”. Яны разгадвалі загадкі пра поры года, узгадвалі назвы месяцаў, складалі прымаўкі па тэме, працавалі з хуткапрамаўлянкамі.
Мерапрыемства спрыяла развіццю вуснага маўлення і творчых здольнасцей вучняў, пашырэнню іх кругагляду.
Настаўнік Шышова М.М.