Бульбу любяць бульбашы
"Бульбу вараць, бульбу смажаць, з бульбы дранікі ядуць..." Так і хацелася напяваць на сеняшнім занятку па нацыянальнай свядомасці
Калі малыя убачылі застаўку, на якой красавалася цэлая гара прысмакаў з бульбы ( і бабка, і дранікі, і калдуны, і клёцкі...), яны ў адзін голас сказалі: "Мы зараз кампьютар з'ядзім!"
Потым пайшоў расповед пра смачныя стравы з бульбы, як іх нецяжка прыгатаваць нават малым ( пад наглядам дарослых, канечне). Мы даведаліся, чым звычайныя ( але ўжо не такія простыя!) дранікі адрозніваюцца ад калдуноў, а тыя ў сваю чаргу, ад бабкі. Як клёцкі вараць, а камы смажаць. Што такое " капыткі", "пызы", " смажанік"... і з чым, галоўнае, іх ядуць!!!)))
Пасля дзеці самі расказвалі, якія стравы з бульбы яны часцей за ўсе смакуюць дома. І,паверце мне, гэта не толькі вараная бульба, ці смажаная фры... Бабка, калдуны, клецкі...бульба з грыбамі, з салам, цыбуляй...
А як усе любяць ДРАНІКІ!!!!
Згадалі назвы страў з бульбы, пра якія казалі на занятках, а ў канцы згулялі ў гульню "Гарачая бульба".
Смачна есці;)